Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пагадненне з Расеяй аб транзіце тавараў могуць падпісаць заўтра 14:44, 28/06/2007
Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расеі аб транзіце тавараў, што перамяшчаюцца паміж мытнымі органамі абедзвюх краін, прызначана падпісаць 29 чэрвеня. Дадзены дакумент плануецца прыняць на паседжанні Саўміна “саюзнай дзяржавы”, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Гошын.
Паводле інфармацыі намесніка старшыні, пагадненне дазволіць спрасціць парадак мытнага афармлення і кантролю тавараў, што перамяшчаюцца транзітам па мытных тэрыторыях Беларусі і Расеі. Дакумент усталюе адзіныя ўмовы перамяшчэння такіх тавараў, замацуе статус дакументаў, якія ўжываюцца ў мытных мэтах і выкарыстоўваюцца пры транзіце тавараў. Апроч гэтага, пагадненне дасць магчымасць вызначыць механізм узаемнага прызнання фінансавых гарантый, правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічаюць у транзітных перавозках, а таксама парадак спагнання мытнай запазычанасці і яе пераліку паміж мытнымі службамі дзяржаў.
Уладзімір Гошын канстатаваў, што механізм рэалізацыі пагаднення складаецца ў тым, што расейскі перавознік, які унёс забеспячэнне выплаты мытных плацяжоў у мытны орган РФ, мае права перамяшчаць транзітам праз тэрыторыю нашай краіны тавары без занясення забеспячэння выплаты мытных плацяжоў у беларускі мытны орган. Перавозніку неабходна для гэтага прадставіць у мытны орган Беларусі дакументы, якія пацвярджаюць занясенне забеспячэння ў расейскі. Такім чынам, расейскаму перавозніку няма неабходнасці паўторна ўносіць забеспячэнне выплаты мытных плацяжоў у беларускі мытны орган.
Дадзены дакумент, растлумачыў намеснік старшыні, узаконіць практыку ўзаемінаў паміж мытнымі органамі дзвюх краін. "Ён з`яўляецца эканамічна прывабным для рэспублікі, бо дазваляе беларускім перавознікам вазіць грузы па тэрыторыі Расеі бесперашкодна", – адзначыў Уладзімір Гошын. Акрамя таго, пагадненне дае магчымасць беларускім перавознікам практычна бесперашкодна працаваць на расейскім рынку.
Прадстаўнік ведамства ўдакладніў, што ў выпадку недастаўкі тавараў, расейскі мытны орган, якому занесена забеспячэнне выплаты мытных плацяжоў, пералічвае іх на рахунак беларускага органа, калі тавар уцягнуты ў эканамічнае абарачэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Аналагічны парадак дзейнічае і ў зваротным кірунку, то бок пры перамяшчэнні тавараў беларускім перавознікам транзітам па тэрыторыі Расеі.