Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Дэпутаты» рыхтуюць службоўцам «кодэкс маўчання»
10:43, 29/06/2007

На думку «дэпутатаў», такая норма накіраваная на большую дакладнасць інфармацыі, а на думку незалежных экспертаў, яна прывядзе да яшчэ большай закрытасці і ізаляванасці ўлады ад грамадства.

Працэдура ўзгаднення меркавання службоўцаў з кіраўніцтвам прадугледжаная папраўкамі ў заканадаўства аб дзяржаўнай службе, якія беларускія «парламентарыі» прынялі на днях у першым чытанні. Як заявіў, прадстаўляючы заканадаўчыя навіны, дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце Валеры Міцкевіч, «меркаванні дзяржаўных служачых могуць разыходзіцца з афіцыйнай пазіцыяй дзяржорганаў».

А таму праектам закона прадугледжваецца парадак, які «з аднаго боку, падае магчымасць дзяржслужачым выказваць свае погляды, а з другога боку – здзяйсняць пэўны кантроль за публікацыямі і выступамі, звязанымі з выкананнем службовых абавязкаў».

Цікава, што «дэпутаты» ўсіх узроўняў ад неабходнасці ўзгадняць свае погляды з кіраўніцтвам пазбаўленыя. На думку дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Людмілы Арцёменкі, новыя папраўкі не вядуць да абмежавання інфармацыі, а пераследуюць мэту зрабіць яе «найбольш пэўнай»:

«Галоўная задача, мэта дадзенай нормы – гэтае забеспячэнне праваўжывальнікаў пэўнай інфармацыі. Гэта значыць, мы павінны нашага спажыўца абараніць ад няправільнай трактоўкі, ад няправільнай інфармацыі дзяржаўных службоўцаў», – заявіла Арцёменка «Нямецкай хвалі».

Пры гэтым Людміла Арцёменка адзначыла, што гаворка ідзе не пра публіцыстычныя матэрыялы, а менавіта пра інфармацыю, звязаную з выкананнем службовых абавязкаў дзяржслужачых:

«Што такое дзяржслужачы, проста службоўца? Ён жа будзе пісаць, называючы сваё прозвішча, сваю пасаду. Бо яго публікацыю будуць успрымаць, як пункт гледжання ўсяго органа, ад якога ён піша».

І каб гэты пункт гледжання быў найбольш аб`ектыўным і пэўным, па словах Людмілы Арцёменкі, і неабходныя такія папраўкі. Тым больш, што гаворка ідзе не пра кантроль за інфармацыяй, а пра яе ўзгадненне.

Разам з тым, як лічыць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, узгадненне меркаванняў службоўцаў:

«Гэты працяг, мабыць, палітыкі абсалютна ўсвядомленай, якая вядзецца цягам ужо шматлікіх апошніх гадоў. А палітыка гэтая звязаная з абмежаваннем доступу да інфармацыі і, найперш, да інфармацыі, якая тычыцца дзейнасці дзяржаўных органаў упраўлення».

Пры гэтым, як адзначыла Жана Літвіна, у любой цывілізаванай дзяржаве дзяржорганы – гэта крыніца інфармацыі для журналістаў. А ў Беларусі цяперашнія папраўкі робяць дзяржорганы яшчэ больш закрытымі. У гэтым працэсе Жана Літвіна бачыць «жаданне ўтаіць інфармацыю ад грамадства, ну і, вядома, завуаліраваць тыя складаныя працэсы ў эканоміцы, у сацыяльна-палітычнай сферы, у жыцці нашай краіны».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: