Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэр афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік у артыкуле на сайце ФБ выступіў з крытыкай ураду.
“Урад салідарны з народам і кіраўніком дзяржавы на словах, а на справе адбываецца зваротнае – ён зніжае абароненасць працоўнага, заблытвае дэпутатаў. Ён, пазіцыянуючы сябе, толькі кажа пра сацыяльнае партнёрства з прафсаюзамі і клопат аб працаўніках, а насамрэч выступае супраць абароны працаўнікоў. ФПБ у такім разе нічога іншага не застаецца, як перагледзець і зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да ўрада ў рамках сацыяльнага партнёрства”, – заяўляе Козік.
“Урад не хоча ісці наперад і своечасова рэгуляваць працоўныя стасункі на карысць простых працаўнікоў. Наадварот, ён стрымлівае гэты працэс і атрымоўваецца, што на карысць прыватнага капіталу і ўладальнікаў прыватных кампаній”, – працягвае кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў.
Нагадаем, што на паседжанні “парламента” 25 чэрвеня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка і ўрад не падтрымалі папраўкі ў Працоўны кодэкс, прапанаваныя дэпутатам "палаты прадстаўнікоў", лідэрам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам.
Сутнасць першай прапановы Козіка ў тым, каб працаўнікам, якія атрымалі працоўнае калецтва ці прафзахворванне, пры спыненні працоўнай дамовы выплачвалася выходная дапамога у памеры не менш як трохразовага сярэднемесячнага заробку. Другая папраўка, занесеная лідэрам ФПБ, прадугледжвала заканадаўча замацаваць абавязковасць заключэння працоўных дамоў. Іх, у прыватнасці, прапаноўвалася падпісваць на ўсіх прадпрыемствах.