Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чавес прапанаваў РФ сумесна каардынаваць цэны на нафту 15:32, 29/06/2007
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес выказаўся за сумесную каардынацыю РФ і Венесуэлай цэнаў на нафту. Як паведаміла сёння журналістам дэпутатка Дзярждумы Алена Драпека, з такой прапановай У.Чавес выступіў сёння на закрытай сустрэчы з расейскімі парламентарыямі.
Па словах венесуэльскага лідэра, Расеі і Венесуэле варта ствараць сумесныя праекты. Па словах У.Чавеса, неабходная двухбаковая дамова па ўсіх асноўных кірунках супрацоўніцтва. Ён паведаміў, што ў верасні гэтага года Расею наведае віцэ-прэзідэнт Венесуэлы сумесна з шэрагам міністраў, каб прапрацаваць план сумесных дзеянняў. На думку У.Чавеса, Расея і Венесуэла, магчыма, змаглі б стварыць сумесны банк на аснове нафтавых прыбыткаў.
Раней сёння Уга Чавес абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва ў сферы выведкі і распрацоўкі нафты і газу з намеснікам старшыні праўлення ААТ "Газпром" Аляксандрам Мядзведзевым і міністрам энергетыкі і нафты Венесуэлы, прэзідэнтам кампаніі Petroleos de Venezuela S.A. Рафаэлем Рамірасам.
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб пачатку сумеснага вывучэння магчымасці рэалізацыі новых праектаў у галіне ТЭК на тэрыторыі Венесуэлы. У сувязі з гэтым было прынятае рашэнне аб стварэнні ў рамках дзейнага сумеснага кардынацыйнага камітэта дзвюх працоўных груп: па выведцы і здабычы і па транспартнай і газаразмеркавальнай інфраструктуры. Бакі таксама абмеркавалі пытанні стварэння адпаведнай інфраструктуры.
Даказаныя запасы прыроднага газу Венесуэлы складаюць 4,3 трлн куб. м – першае месца ў Лацінскай Амерыцы, нафты – 11,2 млрд т (7% сусветных запасаў). Штогадовая здабыча прыроднага газу ў краіне складае каля 70 млрд куб. м. Увесь газ, які здабываецца, спажываецца ўнутры краіны, экспарт і імпарт адсутнічаюць. У энергабалансе Венесуэлы прыродны газ складае 41%, нафта – 38%, гідраэнергетыка – 21%. Манапольным правам здабываць прыродны газ у Венесуэле валодае дзяржаўная нафтагазавая кампанія Petroleos de Venezuela S.A. (PdVSA).
ААТ "Газпром" здзяйсняе дзейнасць у Венесуэле ў рамках мемарандума аб узаемаразуменні, падпісанага з PdVSA ў студзені 2005 г. Дадзены дакумент прадугледжвае магчымасць удзелу Газпрома ў праекце па сертыфікацыі запасаў блока "Аякуча-3" нафтавага пояса Арынока. Акрамя таго, з венесуэльскім бокам падпісаныя кантракты на распрацоўку "Генеральнай схемы развіцця газавай галіны Венесуэлы" і правядзенне прац па стадыі візуалізацыі першага этапу Паўднёваамерыканскага газаправода.
У верасні 2005 г. Газпром быў прызнаны пераможцам тэндэру на выведку і распрацоўку радовішчаў прыроднага газу ў венесуэльскім заліве ў рамках праекту "Рафаэль Урданета" (блокі "Урумака-1" і "Урумака-2"). У траўні 2007 г. у рамках выканання ўмоў выдадзеных ліцэнзій быў завершаны першы этап геолагавыведных прац і прынятае рашэнне аб свідраванні пошукавых свідравін.