Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дашкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні? 10:44, 29/06/2007
Пра гэта палітвязень паведаміў сваім сябрам у чарговым лісьце. Паводле Дашкевіча, пазаўчора яго вадзілі “на камісію па ўмоўна датэрміновым вызваленні, дзе ў гэтым самым вызваленні адмовілі, бо маю “шэраг спагнанняў за парушэнні рэжыму дня і формы адзення”.
Поўны тэкст письма ад Дашкевича прыводзіць “Наша Ніва”:
“У мяне ўсё па-старому. Гэта азначае — нармальна. Адвакат загрузіў казкамі пра вызваленьне, дык я пару дзянькоў пахадзіў як вольны чалавек, адчуваючы свабоду кожнаю часткай цела і розуму, але потым узяў сябе ў рукі і пачаў мысьліць рэчамі больш рэальнымі.
А ўчора вадзілі мяне на камісію па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, дзе ў гэтым самым вызваленьні адмовілі, бо маю «шэраг спагнаньняў за парушэньні рэжыму дня і формы адзеньня».
Заўчора выклікалі на допыт па справе Івана Шылы. Паказаньні, як заўсёды, даваць адмовіўся, але быў вельмі зьдзіўлены, што функцыянуюць яшчэ нейкія «крыміналкі» на маладафронтаўцаў. Вось табе і рэалізацыя «палітычных дамоваў». Ну, зьнянацку нас гэтым ня возьмеш, бо і першапачаткова спадзяваньняў на тое было малавата. Ды і сядзець тут засталося зусім нічога.
Адзінае, што напружвае тут пастаянна, дык адсутнасьць часу. За тры з паловай — чатыры вольныя вечаровыя гадзіны пасьпяваю толькі збольшага пошту разабраць ды пачытаць троху што-небудзь, а калі павячэраеш яшчэ, дык зусім ужо рабіць нічога не можаш — толькі спаць.
Таму амаль ніколі не вячэраю, каб галава яшчэ пару гадзінак пасьля працы паварыла, а падымаюся ў 5, што дазваляе пачытаць у больш‑менш спакойнай абстаноўцы з гадзінку Біблію. Во такое «жыціё маё».