Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На «Славянскім базары» расеец засьпявае па-беларуску 12:41, 04/07/2007
На конкурсе маладых выканаўцаў «Славянскага базара» расеец заспявае па-беларуску.
Адным з конкурсных твораў Радзівона Роуса стане знакаміты хіт «Зачараваная» з рэпертуара «Пясняроў». Сам спявак родам з Кабардына-Балкарыі.
Ён кажа, што такім чынам хоча засведчыць свае павагу да народа Беларусі. Другой ягонай песняй на конкурсе стане песня «Не сумуй», музыку да якой напісаў ён сам, а словы — Ірына Оціева (вядомая спявачка з’яўляецца яго прадзюсерам і педагогам па вакале), паведамляе “Радыё Рацыя”.