Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гішпанія прызнала галадамор ва Украіне актам генацыду 11:15, 04/07/2007
Кангрэс дэпутатаў Каралеўства Гішпанія прызнаў Галадамор 1932-33 гадоў ва Украіне актам генацыду ўкраінскага народа. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе народнага дэпутата Украіны пятага склікання Сяргея Бычкова са спасылкай на намесніка спікера Кангрэса дэпутатаў Гішпаніі Ігнасіа Хілем Ласара.
Як сказаў Хілем Ласара, які ўзначальвае Міжпарламенцкую групу дружбы Гішпанія–Украіна, адпаведнае рашэнне было прынятае 25 чэрвеня.
У сваю чаргу кіраўнік групы Вярхоўнай Рады Украіны па міжпарламенцкіх сувязях з Каралеўствам Гішпанія Бычкоў адзначыў, што "такім чынам усталёўваецца гістарычная справядлівасць, а на ўзроўні сучасных стасункаў з каралеўствам Гішпанія адкрывае новыя магчымасці для супрацоўніцтва, у прыватнасці, у гуманітарнай сферы".
Нагадаем, у лістападзе 2006 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла занесеныя Прэзідэнтам закон аб Галадаморы з папраўкамі, прапанаванымі спікерам Аляксандрам Марозам. Такім чынам парламент прызнаў Галадамор 1932–33 гадоў актам генацыду ўкраінскага народа.
17 студзеня ў Еўрапарламенце быў прадстаўлены праект дэкларацыі аб прызнанні Галадамору ва Украіне генацыдам.
У красавіку 2007 года, напярэдадне 75-ай гадавіны Галадамору 1932–33 гадоў, Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікаў сусветную супольнасць далучыцца да прызнання гэтай трагедыі актам генацыду ўкраінскага народа, паведамляе УНІАН.