Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Удзельнікаў флэш-мобу ў Гародні вызвалілі 10:53, 04/07/2007
Затрыманых у Гародні 3 ліпеня ўдзельнікаў флэш-мобу вызвалілі ўчора каля 18 гадзінаў. Як паведаміў “Радыё Свабода” адзін зь іх, Алесь Залеўскі, міліцыянты доўга ня ведалі, што рабіць з затрыманымі, якія насамрэч не ўчынілі ніякага правапарушэньня: проста ішлі па вуліцы, зьвяртаючы на сябе ўвагу мінакоў сваім выглядам, а ня дзеяньнямі.
Паводле Алеся Залеўскага, на двух з дзевяцярых затрыманых міліцыянты мелі намер скласьці пратакол, а таксама гразіліся пакінуць іх у ізалятары. Аднак урэшце ўва ўсіх затрыманых узялі расьпіску аб тым, што яны болей ня будуць ладзіць флэш-мобаў: у адваротным выпадку яны будуць пакараныя. Пасьля гэтага затрыманых вызвалілі.