Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўрапейскі капітал не ідзе ў Беларусь 14:22, 04/07/2007
Нормы беларускага заканадаўства, якія рэгулююць эканамічныя стасункі, стрымліваюць прыток славацкіх інвестыцый і развіццё бізнэсу ў краіне, лічыць часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак.
"Перашкодай з`яўляецца заканадаўства, якое абмяжоўвае свабодны рух капіталу. Заканадаўства і эканамічная палітыка абмяжоўваюць імкненне славацкіх бізнэсмэнаў інвеставаць у Беларусь і больш цесна супрацоўнічаць", – заявіў кіраўнік славацкай дыпмісіі, паведамляе «Інтэрфакс».
Л.Рэгак таксама выказаўся за развіццё кааперацыі, а не "чыстага гандлю". "У перспектыве чыстым гандлем мы не абыдземся, трэба ствараць сумесныя вытворчасці, інвеставаць", –перакананы Л.Рэгак. Пры гэтым найбольш перспектыўнымі дыпламат лічыць галіны лёгкай прамысловасці і машынабудавання.
Паводле прыведзеных ім дадзеных, у 2006 годзе таваразварот паміж Беларуссю і Славакіяй склаў 140 млн даляраў пры росце 51%. Л.Рэгак акцэнтаваў увагу на значным павелічэнні аб`ёмаў славацкага экспарту ў 1-м квартале 2007 года. Беларускі экспарт, па яго словах, прадстаўлены нафтапрадуктамі, металакордам, калійнымі ўгнаеннямі, трактарамі і цягачамі.