Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У верасні Кіеў прыме саміт Еўразвязу
11:16, 04/07/2007

Саміт Еўрапейскага Звязу пад старшынствам Партугаліі пройдзе 14 верасня ў Кіеве, паведаміў намеснік кіраўніка сакратарыяту Прэзідэнта Украіны Аляксандр Чалы.

Чалы падкрэсліў, што на саміце будзе абмяркоўвацца паглыбленае пагадненне паміж Украінай і ЕЗ.

Намеснік кіраўніка сакратарыята Прэзідэнта таксама адзначыў, што ў верасні ўжо будуць зразумелыя пэўныя перспектывы ўступлення Украіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, да гэтага часу ужо будуць вядомыя тэрміны, калі ўступяць у сілу дакументы Еўрапейскага Звязу па рэадмісіі і спрошчанаму візаваму рэжыму.

Чалы зазначыў, што ў Украіны з Партугаліяй заўсёды былі "традыцыйна сяброўскія стасункі".

Ён выказаў упэўненасць, што партугальскае грамадства не баіцца інтэграцыі Украіны ў ЕЗ, бо "Украіна рэальна інтэграваная ў Партугалію на шмат глыбей чым у іншыя краіны Еўрапейскага Звязу – праз нашых мігрантаў".

"Мы чакаем, што, магчыма, падчас партугальскага старшынства нам атрымаецца прасунуць тэмы, звязаныя з прававой рэгламентацыяй знаходжання ўкраінскіх працоўных мігрантаў на тэрыторыі ЕЗ", – сказаў намеснік кіраўніка прэзідэнцкага сакратарыята.

Чалы нагадаў, што на двухбаковым узроўні паміж Украінай і Партугаліяй гэтыя механізмы ўжо ўрэгуляваныя.

Нагадаем, што віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Марэк Сівец называе 2020 год рэальнай датай уступлення Украіны ў Еўразвяз, аднак лічыць, што гэты тэрмін можа быць паменшаны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: