Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казуліна збіваў афіцэр?
13:58, 04/07/2007

У мінулую пятніцу дэпутат 2-га склікання “палаты прадстаўнікоў” і былы зняволены “Віцьбы-3” Сяргей Скрабец заявіў, што сустракаўся з двума зняволенымі, якія нядаўна выйшлі на свабоду з віцебскай калоніі. Яны адбывалі пакаранне ў 1-м атрадзе разам з Аляксандрам Казуліным.

– Яны прасілі не называць іх прозвішчы, – распавёў Сяргей Скрабец «Народнай волі». – Казалі, што перад выхадам на свабоду намеснік начальніка калоніі па ідэалогіі самым строгім чынам загадаў ім пазбягаць на волі сустрэч са мной. Але я з імі сустрэўся. Яны распавялі, што ў калоніі адбылася бойка, сведкамі якой сталі шматлікія зняволеныя. На Казуліна, саслабелага ад працяглай галадоўкі, накінуўся афіцэр МУС і стаў яго збіваць. Зняволеным атрымалася адцягнуць афіцэра ад Казуліна. Аляксандр Уладзіслававіч запатрабаваў ад кіраўніцтва калоніі разабрацца ў дадзеным інцыдэнце, але ходу справе не далі.

«Народнай волі» атрымалася датэлефанавацца да кіраўніцтва “Віцьбы-3".

– Якая бойка? – пытаннем на пытанне адказаў намеснік начальніка калоніі Руслан Прыймак. У сваіх каментарах ён быў кароткі.

– Не было такога і не магло быць, – сказаў як адрэзаў Руслан Прыймак.
Па яго словах, Казулін пачуваецца нармальна. Стан яго здароўя здавальняючы, і заявы, што Казуліна хацелі адправіць на абследаванне ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь, не адпавядаюць рэчаіснасці.

— Хто яго хацеў адправіць? Не было такога, — заявіў Прыймак. — Гэта чарговы піар. У калоніі праводзяцца неабходныя абследаванні, Казулін здае патрэбныя аналізы, парушэнняў і адхіленняў у якіх няма.

Калі ўсё так добра, як кажа намеснік начальніка калоніі, то чаму да Казуліна не дапускаюць незалежнага лекара, прадстаўніка Сусветнай арганізацыі Чырвонага Крыжа. З такой ініцыятывай не аднойчы выступала амбасада Нямеччыны ў Менску, але станоўчага адказу не атрымала.

Ці быў насамрэч інцыдэнт, пра які былыя зняволеныя распавялі Сяргею Скрабцу, верагодна, хутка стане вядома, як гаворыцца, з першых вуснаў. На гэтым тыдні Казуліна ў калоніі павінен наведаць яго адвакат Зміцер Гарачка.

— Спатканне з адвакатам планавалася яшчэ на мінулым тыдні, — распавяла “Народнай волі” дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Вольга Казуліна. — Але адміністрацыя калоніі чамусьці адмовіла ў гэтай сустрэчы. Нам заявілі, што калі, маўляў, вы хочаце скандалу, хай адвакат прыязджае. Мы вырашылі, хай гэтае спатканне адбудзецца пасля святаў. Спадзяюся, што на гэтым тыдні тата вызначыць і дату нашага доўгатэрміновага спаткання. Мы ўсе вельмі змаркоціліся. Вы ж ведаеце, таце вынеслі дысцыплінарнае спагнанне, пазбавіўшы тым самым нас усіх кароткачасовага спаткання. Цяпер і я, і маці, і Юля (малодшая дачка Казуліна) вельмі чакаем гэтай сустрэчы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: