Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр эканомікі супраць падвышэння падаткаў 13:30, 04/07/2007
Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка лічыць немэтазгодным павелічэнне стаўкі ПДК з 18% да 24% у выпадку поўнай адмены абаротных падаткаў (3% ад выручкі).
“Пазіцыя Мінэканомікі такая, што змяняць адваротныя падаткі на 24% ПДК няма сэнсу”, – заявіў Зайчанка на прэс-канферэнцыі ў суботу. Па яго словах “хоць такая ідэя прапрацоўваецца, але пазіцыя Мінэканомікі адрозніваецца”. “Гэтае пытанне (поўную адмену абаротных падаткаў – ІФ) можна разглядаць, калі стаўка ПДК будзе не больш як 22%”, – падкрэсліў міністр, піша АФН.
“У прынцыпе, мы прыхільнікі таго, што трэба адмяняць абаротныя падаткі, хай паэтапна, як гэта запісанае ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 гады”, – адзначыў міністр.
Ён таксама адзначыў, што “за кошт абаротных падаткаў фармуюцца адпаведныя фонды, і яны павінны мець дастаткова крыніц, каб фармаваліся неабходныя выдаткі бюджэту”. “Мы зыходзім з таго, што рухацца трэба не праз кампенсаванне, а праз адмену абаротных падаткаў, але для гэтага эканоміцы трэба адпрацаваць гэтую адмену”, – сказаў міністр.