Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны Ірана прыбыў у Беларусь 15:16, 04/07/2007
Ваенная дэлегацыя Ірана прыбыла ў Беларусь у сераду, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
"Іранскую дэлегацыю ўзначальвае міністр абароны і падтрымкі Узброеных сілаў генерал Мустафа Мухамад Наджар", – паінфармавалі суразмоўцы агенцтва.
Па яго словах, беларускія і іранскія вайскоўцы абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва міністэрстваў абароны дзвюх краін і іншыя пытанні, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць.
Дэлегацыя Ірана таксама азнаёміцца з сістэмай падрыхтоўкі кадраў для беларускага войска, паведамілі ў прэс-службе.