Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Паўночная Карэя вырабляе плутоній?
12:57, 04/07/2007

З склада ў ядзерным цэнтры КНДР у Ёнбене зніклі 16 тысяч графітавых стрыжняў, якія могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці зброевага плутонію, паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС са спасылкай на японскую газету "Майніці".

Згубу выявілі інспектары МАГАТЭ, якія на мінулым тыдні на працягу двух дзён правяралі аб`екты ў Ёнбене. Крыніца ў міжнародным агенцтве выказала здагадку, што паліўныя стрыжні маглі быць скарыстаныя для вытворчасці зброевага плутонію або іх проста перанеслі ў іншае месца.

У ядзерным рэактары савецкага ўзору магутнасцю пяць мегават, усталяваным у Ёнбене, выкарыстоўваецца восем тысяч графітавых стрыжняў. У лютым 2002 года на складзе было менавіта такая іх колькасць, аднак у траўні 2003 года КНДР абвясціла пра тое, што ўсе яны былі перапрацаваныя.

Амерыканцы сцвярджаюць, што ў выніку Пхеньян мог атрымаць каля 25 кілаграмаў плутонію, якога дастаткова для вытворчасці чатырох–пяці ядзерных бомб. У студзені 2003 года ў паўночнакарэйскі рэактар былі ўсталяваныя новыя графітавыя стрыжні, але ў траўні 2005 года Пхеньян зноў заявіў, што канфіскаваў іх і перапрацаваў.

Нагадаем, 13 лютага 2007 года Паўночная Карэя пагадзілася спыніць працу ядзернага рэактара ў Йонбене ў абмен на павелічэнне аб`ёмаў энергетычнай і гуманітарнай дапамогі. На гэты крок КНДР пайшла пасля таго, як сталі больш жорсткімі эканамічныя санкцыі з боку Рады Бяспекі ААН, якія былі ўведзеныя ў адказ на выпрабаванні Пхеньянам ядзернай бомбы ў кастрычніку 2006 года.

У прызначаны Радай Бяспекі тэрмін рэактар у Ёнбене заглушаны не быў, аднак у канцы чэрвеня памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Азіі Крыстафер Хілл заявіў, што дасягнутая дамоўленасць аб зачыненні рэактара праз тры тыдні (гэта значыць, у сярэдзіне ліпеня).



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: