Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спыніў працу Слонімскі льнозавод
14:01, 04/07/2007

На прадпрыемстве скончылася сыравіна, у сувязі з чым работнікаў адправілі ў адпачынкі. Пакуль планавыя.

Паколькі ж новы ўраджай плануецца сабраць не раней чым праз некалькі месяцаў, многім работнікам Слонімскага льнозавода давядзецца працаваць у іншых месцах. Кіраўніцтва прадпрыемства прапануе людзям працаўладкаванне ў калгасах і саўгасах раёна, а тым, хто не пагаджаецца, кажуць пісаць заявы на адпачынак за свой кошт, паведамляе Радыё Рацыя.

На сённяшні дзень Слонімскі ільнозавод, як і ўсе астатнія ў краіне, вымушаны ў абавязковым парадку пастаўляць усю сыравіну флагману беларускай лёгкай прамысловасьці – Аршанскаму ільнокамбінату. Згодна з пастановай урада, экспарт ільновалакна за межы краіны забаронены.

Аднак Аршанскі льнокамбінат на працягу доўгага часу не разлічваецца за набытую прадукцыю, што выклікае вялікія фінансавыя праблемы ў слонімскіх ільноперапрацоўшчыкаў.

Час аднаўлення працы Слонімскага льнозавода пакуль што невядомы. Усё залежыць ад будучага ўраджаю, які ў сваю чаргу залежыць ад надвор’я. У мінулым годзе гаспадаркі раёна пасеялі лён на плошчы 2 000 гектараў, але амаль увесь ураджай згніў. Сёлета пад гэтую сельскагаспадарчую культуру адведзена 1 200 гектараў - і што вырасьце праз некалькі месяцаў нікому не вядома.

Між тым, Слонімскаму льнозаводу апошнім часам паступаюць выгодныя прапановы з-за мяжы, але кіраўніцтва прадпрыемства не можа іх рэалізаваць у сувязі з забаронай экспарту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: