Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя наладзіла «засаду» на кватэры актывіста апазіцыі
12:14, 04/07/2007

У Менску 3 ліпеня былі затрыманыя шасцёра пратэстантаў – актывістаў кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення. Сярод іх – сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Дзяніс Садоўскі, Таццяна Усіновіч, прэс-сакратар кампаніі Сяргей Луканін, сустаршыня аргкамітэта партыі БХД Аляксей Шэін, а таксама два непаўнагадовыя – 14-гадовая Юлія Кашалёва і 16-гадовая Феадора Адрыеўская.

У інтэрв`ю БелаПАН Д.Садоўскі паведаміў, што прыкладна а 14.00 ён разам з 22-гадовай Таццянай Усіновіч быў затрыманы ў сваёй кватэры № 5 у доме № 41 па праспекце Пушкіна. "У жылое памяшканне ўварваліся чацвёра мужчын, з іх трое ў цывільным і адзін у форме маёра міліцыі. Без прадстаўлення і абвяшчэння мэты свайго візіту гэтыя людзі зрабілі ператрус, падчас якога была канфіскаваная духоўная хрысціянская літаратура, пісчая папера і пяць асобнікаў бюлетэня нашай кампаніі “Вестник”. Толькі пазней мы даведаліся, што адзін з тых хто нас затрымліваў нас з`яўляецца маёрам Паўлам Калядой. Потым у кватэры з`явіўся яшчэ адзін чалавек у цывільным, да якога падпарадкаваныя звярталіся, як да палкоўніка. Падчас дастаўлення ва УУС Фрунзенскага раёна сталіцы да нас была ўжытая сіла", – сказаў Д.Садоўскі. Ён назваў тое, што адбылося "бясчынствам" пры якім была "абрабаваная мая кватэра".

У інтэрв`ю БелаПАН С.Луканін паведаміў, што пасля атрымання інфармацыі пра першае затрыманне яны ўдзвюх з А.Шэіным накіраваліся па адрасе праспект Пушкіна, 41, кватэра 5, каб забраць лісты з подпісамі, сабранымі ў рамках кампаніі. "У Аляксея Шэіна меліся ключы ад кватэры, якія перадаў яму Дзяніс Садоўскі. Аднак у памяшканні была засада і прыкладна а 16.00 нас затрымалі міліцыянты, адзін з якіх прадставіўся старэйшым лейтэнантам Міхаілам Куракевічам з УУС Фрунзенскага раёна. Бо нам не прад`явілі ніякага абвінавачвання, мы адмовіліся накіравацца ва ўпраўленне і зрабілі гэта толькі пасля таго, як міліцыянты гатовыя былі выканаць загад начальства і даставіць нас з ужываннем фізічнай сілы", – адзначыў С.Луканін.

Па яго словах, прыкладна а 17.00 у кватэры № 5 у доме № 41 па праспекце Пушкіна міліцыяй былі затрыманыя непаўнагадовыя Ю.Кошалёва і Ф.Адрыеўская.

Усіх затрыманых вызвалілі ў 20.55 пасля ўзяцця тлумачэнняў без складання пратаколаў.

С.Луканін назваў затрыманне актывістаў, якое цягнулася пяць з паловай гадзін "пазапраўным бясчынствам і акцыяй запалохвання". Па яго словах, атрымалася захаваць падпісныя лісты з подпісамі каля трох тысяч чалавек за свабоду веравызнання.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: