Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пададзеная заяўка на правядзеньне мітынгу-канцэрту 27 ліпеня 17:43, 05/07/2007
Сёньня ў Менску адбылося паседжаньне Аргкамітэту па святкаваньні 27 ліпеня Дня Незалежнасьці Беларусі. У Менгарвыканкам пададзеная заўяка на правядзеньне 27 ліпеня, у 18.00 на плошчы Бангалор мітынгу-канцэрту з мэтаю сьвяткаваньня прыняцьця Вярхоўным Саветам РБ дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў 1990 годзе. Заяўнікамі мерапрыемства выступілі старшыня Аргкамітэту, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і прадстаўнік БСДП (Г) Ігар Рынкевіч.
“Зараз вядуцца перамовы з творчымі калектывамі наконт іх ўдзелу ў канцэрце, - паведаміў Віктар Івашкевіч. - На працягу тыдня будзе вядома, хто зь іх возьме ўдзел у сьвяткаваньня 27 ліпеня. Найперш мы плянуем прыцягнуць да ўдзелу ў акцыі моладзь, якая нарадзілася ўжо ў незалежнай краіне”.
Арганізатары падаюць заяўку на 18:00. Мітынг-канцэрт 27 ліпеня, на іх думку, стане адным з падрыхтоўчых пунктаў да кастрычніцкага «Эўрапейскага маршу».