Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Белшына» церпіць страты ад скасаваньня прэферэнцый 12:37, 05/07/2007
Бабруйская “Белшына” стала першым і пакуль адзіным прадпрыемствам Магілёўшчыны, якое прызнала, што скасаваньне з 21 чэрвеня Эўразьвязам гандлёвых прэфэрэнцыяў адаб’ецца на канкурэнтназдольнасьці прадукцыі.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, прадукцыя “Белшыны” будзе абкладацца мытай у памеры 4-4,5% ад ейнага кошту. Гэта прывядзе да падаражаньня прадукцыі і адаб’ецца на рэнтабэльнасьці экспарту.
“На чатыры працэнты практычна кожнай групы прадукцыі на ЭЗ нашы пакупнікі ў далёкім замежжы пазбаўляюцца гэтых прэфэрэнцыяў з 21 чэрвеня. Пытаньне гэтае павінна быць зададзенае афіцыйна кіраўніцтву аб’яднаньня. Патэлефануйце ў канцэрн альбо ў вышэйстаячыя арганізацыі”, – паведамілі «Радыё Свабода» у аддзеле рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа “Белшыны”.
Тым часам, у Магілёўскім аблвыканкаме яшчэ не падлічвалі страты, якія панясе эканоміка рэгіёну ад скасаваньня гандлёвых прэфэрэнцыяў. У аддзеле эканомікі аблвыканкаму спадзяюцца, што гандлёвыя прэфэрэнцыі для Беларусі адмянілі часова і хутка стане усё на свае месцы.