Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Дэпутаты» незадаволеныя законапраектам аб інфармацыі 17:07, 05/07/2007
Законапраект аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі яшчэ "даволі сыры, аднак Міністэрства сувязі не хоча на належным узроўні над ім працаваць". Пра гэта намеснік старшыні камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Таццяна Сафроненка заявіла БелаПАН 5 ліпеня перад пачаткам паседжання працоўнай групы камісіі, якая разглядае дадзены законапраект.
Дакумент вызначае асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфармацыі і інфарматызацыі, статус суб`ектаў інфармацыйных стасункаў. У ім сфармуляваныя мэты і меры абароны інфармацыі, правы і абавязкі яе ўладальнікаў і ўласнікаў праграмна-тэхнічных сетак. Цяпер, лічыць Т.Сафроненка, у дакуменце занадта шмат отсылкавых нормаў. Па яе словах, заявы распрацоўшчыкаў пра тое, што закон рамачны, недастаткова пераканаўчыя. "Рамачных законаў у нас і так ужо хапае", — лічыць дэпутатка.
Т.Сафроненка заявіла, што ў парламенцкую камісію паступіла вельмі шмат заўваг, у тым ліку ад Адміністрацыі прэзідэнта, грамадскага аб`яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", АБСЕ. Па яе словах, гэтыя заўвагі даволі сур`ёзныя, з часткай іх можна пагадзіцца. Т.Сафроненка лічыць, што прыняты дэпутатамі законапраект "павінен стаць прававым рэгулятарам усіх сродкаў масавай інфармацыі, ён павінен абараняць правы спажыўца і СМІ". У сённяшнім жа варыянце, адзначыла дэпутат, законапраект можа быць адхілены на восеньскай сесіі парламента. Пры гэтым яна заявіла, што "закон сапраўды патрэбен". У прыклад Т.Сафроненка прывяла аналагічныя законы Расеі, Казахстана, Кыргызстана і Нямеччыны, якія маюць больш якасны выгляд.