Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За палітычныя прысуды суддзю не пусцяць у Еўропу
12:24, 05/07/2007

Моладзевыя актывісты дэмсілаў маюць намер дамагацца ўключэння ў спіс неўяздных у Еўропу службоўцаў суддзю суду Цэнтральнага раёна Менска Таццяны Паўлючук. Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з ініцыятараў кампаніі Барыс Гарэцкі.

Па яго словах, падставай для такой ініцыятывы сталі "абсалютна пазапраўныя і палітычна матываваныя" прысуды, якія выносяцца суддзёй. "Таццяна Паўлючук адхіліла скаргу дэпартаванага пратэстанцкага прапаведніка грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка на рашэнне аб яго дэпартацыі, пры гэтым не дапусціла да ўдзелу ў працэсе адваката Сяргея Лепеша і сведак з боку Лукасіка. Менавіта яна асудзіла пастара сталічнай царквы "Іаан Прадвеснік" Аб`яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Антонія Бокуна на трое сутак арышту за правядзенне несанкцыянаванага набажэнства. Апошняй кропляй стала асуджэнне ёю 4 ліпеня да арыштаў на 15 і 10 сутак Алеся Каліты і Паўла Серадзенкі за тое, што тыя ўступіліся за дзяўчыну, якую невядома куды цягнулі людзі ў цывільным", – заявіў Б.Гарэцкі.

"Адпаведная дамоўленасць наконт магчымасці такіх дзеянняў была дасягнутая падчас нашага апошняга візіту ў Страсбург, – адзначыў суразмоўца агенцтва. – Мы дамовіліся, што ўсе нашы паданні ў спіс неўяздных беларускіх службоўцаў будуць разглядацца. Таццяна Паўлючук – першая кандыдатура пасля нашых дамоўленасцяў".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: