Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газпром» не мае намеру рабіць Беларусі скідку за інтэграцыю 13:33, 05/07/2007
“Мы не павінны ўжываць эканамічна не апраўданыя схемы нават каб дагадзіць такім фундаментальным працэсам, як інтэграцыя”, – заявіў Старшыня савета дырэктараў “Газпрома” і віцэ-прэм’ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў у адказ на пытанні карэспандэнта “Ведомостей” пра тое, ці можа паўплываць інтэграцыя з Беларуссю на цэнаўтварэнне на газ.
"Вядома, мы можам дамаўляцца аб нейкіх цікавых варыянтах супрацоўніцтва, але ў цэлым трэба прытрымлівацца нармальнага эканамічнага прагматызму. Хіба ўнутры дзяржаў, што ўваходзяць у еўрапейскую супольнасць, пастаўляецца газ на нярынкавых умовах? Ніякіх датацыйных механізмаў не ўжываецца. Так чаму ж мы павінны іх выкарыстоўваць?", – сказаў старшыня савета дырэктараў расейскага газавага гіганта.
"Апошнія дзесяць гадоў мы толькі і рабілі, што гублялі грошы, і ўсё гэта ў датацыйным сяброўскім парадку. Толькі вось нашы партнёры чамусьці гэтага зусім не шануюць. І калі “Газпром” сказаў гэтым краінам, што пара рухацца да рынкавых цэнаў, на нас пакрыўдзіліся, і пагражалі падаць у суды. Дзякуй Богу, што ў выніку разважнасць перамагла", - сказаў старшыня савета дырэктараў "Газпрома".
"Сапраўды, пакуль з некаторымі з нашых партнёраў мы выкарыстоўваем паэтапную сістэму пераходу на рынкавыя цэны. Спадзяемся, што гэта завершыцца ў разумныя тэрміны. Я думаю, што ў самай блізкай перспектыве мы з усімі партнёрамі выбудуем разумныя рынкавыя стасункі", - выказаў надзею расейскі віцэ-прэм`ер.