|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Як мы гулялі 3 ліпеня (Фота) 17:00, 05/07/2007 - Са святам вас! - Спасибо большое. Вас также. Рушым далей. Ля Палаца спорту гукнулі:”Жыве Беларусь!” Адазвалася шмат галасоў. Запрасілі далучацца і гуляць далей разам. Наш натоўп павялічваўся. Дайшлі да экрану на праспекце Пераможцаў. Далей не прайці так проста – стаіць кардон міліцыянтаў. Паздымалі сцягі, разбіліся па-двое ды па-трое і проста з вудамі у руках прайшлі між імі. Зноўку ўзнялі сцягі. Стаялі амаль пад сцэнай. Размаўлялі з людзьмі. Але праз некаторы час (за хвілін трыццаць да прыезда Лукашэнкі) да нас падыйшлі пяцёра міліцыянтаў (напэўна спужаўшыся, што мы з такой радасьцю кінемся сустракаць Прэзідэнта, што саб’ем яго з ног. І мала ці што..). - Ребята, покидаем территорию. - На каком основании? - А что это у вас на майках написано? - Свобода гарантирована Конституцией! Падыходзяць пятнаццаць-дваццаць АМАПаўцаў. Мы нікуды не разыходзімся. Слухаем музыку, час ад часу чутна гучнае “Жыве Беларусь!”. Але Бацькін час надыйшоў, і ён відавочна не збіраўся сёння з намі сустракацца. Пачалася цікавая гульня з міліцыянтамі. Яны, напрыклад, удваіх чапляюцца да хлопца ці дзяўчыны з нашага асяроддзя, я падыходжу з пытаннем, кшталту: “Ребята, а что тут творится?”, а ў гэты час нашыя вырываюцца і хаваюцца ў натоўпе. Такое адбывалася разоў шэсць. І міліцыянты ад гульні стаміліся. Яны памяняліся з АМАПАМ. А тыя ужо пачалі хапун упяцярох. Гульня ужо і нам паднадакучыла. Пару чалавек схапілі і панеслі у невядомым накірунку. Пачуліся каментары: - Отпустите его! Не бейте! Что вы делаете? - Возьмите меня нормально за руки. Не рвите майку! - Я тебя сейчас возьму! (нецэнзурная лаянка) - А чего вы такой злой? Вы же представитель правопорядка, а ругаетесь хуже сапожника. Вы же должны наоборот задерживать тех, кто нецензурно выражается. Вон посмотрите там пьяная молодёжь возле кустов лежит. Их задерживайте. - Ах ты умник! (нецэнзурная лаянка) Цікава, чаму яны так заводзяцца, калі ты з імі нармальна ветліва размаўляеш? Затрыманых нас было шасцёра. Пасадзілі ў аўтобус пад мастом. Адзін хлопец выглядаў кепскавата. Яго да аўтобуса не вялі, не неслі, а цягнулі па асфальце. Хутка яго акружылі нашыя сябры. Разам паслухалі салют. Потым аўтобус паехаў. Мы спявалі, а за намі да Цэтральнага РАУСа бегла дзяўчынка са сцягам. Прыехалі. Выклікалі ў кабінет па аднаму. Першы наш сябар сказаў, што яго пакідаюць на ноч. Мяне завялі у асбоны кабінет на іншым паверсе. Там сядзелі две даволі маладыя жанчыны. - Ты у нас первый раз? - Да нет же! Его привозили тогда, помнишь, когда что-то со льготами было.. - Нуда, точно. (Прыемна, калі цябе памятаюць. Асабліва, як змагара :) - Майка у тебя красивая. Стильная, молодежная такая. С белой надписью лучше, чем с жёлтой. Так ты, как вы это говорите, “ідэйны?”... Размова была доўгая, але прыемная. Амаль не афіцыйная. Размаўлялі аб Беларусі, аб АМАПе, аб страху, аб нас – свабодалюбівых. Потым патэлефанавалі бацьку, запытацца, ці можна мяне адпускаць, ці ён за мной прыедзе. Адпусцілі. - Смотри, Павел, осторожнее. - Дзякуй. Да сустрэчы. Злавіў машыну, бо так бы не даехаў дахаты. Залажу ў аську. Дамаўляемся з сябрамі заўтра ехаць да суда. Збіраюся спаць. Але ў 3 гадзіны пайшлі смс-кі: “я на свободе..”, “суда не будет, я – домой..”. Прыемна. Кладуся спаць. Жыве Беларусь! Павал, Jeans-by.com ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|