Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КДБ працягвае перасьледаваць «Малады Фронт» 17:46, 05/07/2007
16-цігадоваму актывісту “Маладога фронту” ў Салігорску Івану Шылу прад’явілі абвінавачаньне. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Крымінальную справу супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту” распачаў КДБ. Акрамя Івана Шылы, у справе фігуруюць яшчэ некалькі чалавек зь Менскай вобласьці й з Баранавічаў.
“Сьледчы паведаміў, што я пераводжуся са стану падазраванага ў стан абвінавачанага. У прынцыпе, нічога дзіўнага ў гэтым я ня бачу. Хутка ўжо й скончыцца двухмесячны тэрмін, які даецца пракурорам і сьледчым. З улікам таго, што Беларусь страціла прэфэрэнцыі, цяпер няма ніякіх важкіх аргумэнтаў Эўразьвязу, каб уплываць на сытуацыю ў Беларусі. І няма ніякіх падставаў, каб улады лібэралізаваліся зноў, як на пачатку лета” – сказаў Іван Шыла «Радыё Свабода».
Моладзевага актывіста выклікалі на 6 ліпеня ў пракуратуру, каб знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Пасьля гэтага справу накіруюць у суд.