Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пад Менскам паставяць помнік Іаану Паўлу II 10:48, 05/07/2007
Помнік Іаану Паўлу II з`явіцца ў горадзе Валожыне Менскай вобласці. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на галоўнага спецыяліста аддзела культуры Валожынскага райвыканкама Валянціну Бацян.
Паводле яе слоў, усталяванне манумента ўжо вядзецца ў гістарычным цэнтры горада – ля сцен касцёла Святога Юзэфа, пабудаванага ў канцы 17 стагоддзя. Больш як двухметровая статуя адлюстроўвае момант, калі Папа Рымскі бласлаўляе паству. Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 7 ліпеня ў рамках Дзён польскай культуры, якія праводзяцца ў Менскай вобласці штогод.
Помнік Папе ўзводзіцца з ініцыятывы каталікоў, якія пражываюць у вобласці, пры падтрымцы мясцовых улад, амбасады і консульствы Польшчы, прадстаўнікоў польскага сейму.
Нагадаем, што Іаан Павел II, які займаў пасад Святога Пятра 27 гадоў, сканаў пасля працяглай хваробы ў 2005 годзе.