Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны Ірана пераймае беларускі досвед 12:05, 05/07/2007
Ваенная дэлегацыя Ірана на чале з міністрам абароны вывучае ў Беларусі досвед падрыхтоўкі вайсковых кадраў, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
"Дэлегацыя Ірана на чале з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных сілаў генералам Мустафой Мухамадом Наджарам, знаёміцца з сістэмай падрыхтоўкі кадраў для беларускага войска", – распавялі суразмоўцы агенцтва.
Іранскі міністр прыбыў у Беларусь 4 ліпеня.
Паводле паведамлення прэс-службы Мінабароны Беларусі, беларускія і іранскія вайскоўцы абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва Міністэрстваў абароны дзвюх краін і іншыя пытанні, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць.