Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бундэстаг перанес беларускае візавае пытаньне на восень
17:10, 05/07/2007

Прыняцьце дакумэнту было заплянаванае на позьні час, на другую гадзіну ночы ўжо 6 ліпеня. Але сёньня ў вылічальным цэнтры Бундэстагу здарыўся пажар, таму не працуюць кампутары. Дэпутаты з тэхнічных прычынаў вырашылі перанесьці заплянаваныя дэбаты, паведамляе «Радыё Свабода».

На разгляд парлямэнтароў падалі два праекты — ад апазыцыі й кіроўчай кааліцыі. Потым высьветлілася, што дакумэнт можна прыняць не раней як а другой гадзіне ночы, калі дэпутаты будуць стомленыя.

Абмеркаваць пытаньне сёньня, падчас апошняга перад летнімі вакацыямі пленарнага паседжаньня, настойвала апазыцыя — фракцыі зялёных ды вольных дэмакратаў.

Упершыню з прапановай перагледзець цэны на візы для беларусаў выступіла дэпутатка ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк.

Менавіта спадарыня Бэк прапанавала зьнізіць візавыя цэны для беларусаў з 60 да 35 эўра. Яна ж ініцыявала адмену візавых збораў для студэнтаў, моладзі, навукоўцаў ды іншых грамадзянаў, што ўдзельнічаюць у праграмах двухбаковага абмену.

Гэтыя прапановы пазьней падтрымалі як у фракцыі зялёных, так і ў лібэральнай партыі — вольных дэмакратаў, — і дэталёва прапісалі ў праекце адпаведнай рэзалюцыі ад апазыцыі.

Паралельна сёньня мелі разглядаць і другі праект, які падрыхтавалі кіроўчыя хрысьціянскія дэмакраты й сацыял-дэмакраты. Паводле апазыцыі, “у гэтым дакумэнце хутчэй выказаныя агульныя пажаданьні, аднак ня ўтрымліваецца нейкай канкрэтыкі”.

Праз адмену дэбатаў абодва тэксты прапануюць на разгляд сяброў камісіі ў міжнародных справах Бундэстагу.

Дэпутаты дэталёва абмяркуюць беларускае візавае пытаньне толькі пасьля летніх вакацыяў, на чарговым пленарным паседжаньні Бундэстагу.

Дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк неаднойчы заклікала сваіх калегаў “зразумець усю сур’ёзнасьць гэтай праблемы”, бо “рэальная недасягальнасьць кантактаў з Захадам для большасьці беларусаў толькі на руку рэжыму Лукашэнкі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: