Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэса працягвае пісаць пра смяротную хваробу Кім Чэн Іра 12:50, 06/07/2007
Газеты Паўднёвай Карэі мільгацяць паведамленнямі пра дрэнны стан здароўя паўночна-карэйскага лідэра Кім Чэн Іра. Каментуючы здымак, зроблены падчас яго нядаўняй сустрэчы з амбасадарам Кітая, газета "Чосан ільба" адзначае, што "66-гадовы лідэр Паўночнай Карэі схуднеў, моцна аблыселы і мае сухую скуру".
На думку газеты, яго знешняе аблічча пацвярджае паведамленне пра тое, што Кім Чэн Ір сур`ёзна хворы. Вядома, што ён пакутуе на дыябет і, магчыма, яму была зробленая аперацыя на сэрца ў мінулым годзе.
Некаторыя назіральнікі мяркуюць, што менавіта няважны стан здароўя паўплывала на нядаўнюю згоду Кім Чэн Іра закрыць ядзерную праграму КНДР.