Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канфлікт з Расеяй уплывае на стабільнасць беларускага рубля
10:41, 06/07/2007

З ліпеня Беларусь павінна плаціць за расейскі газ па поўнай. Нагадаем, у першым паўгоддзі краіна аддавала “Газпрому” толькі 55 даляраў за тысячу кубаметраў газу. Цяпер жа трэба будзе плаціць 100 даляраў, ды яшчэ і вяртаць тое, што недаплацілі з пачатку года.

А тым часам краіна ўжо пачала лічыць страты ад нафтагазавага канфлікту з Расеяй. З прычыны таго, што Беларусь цяпер прадае за мяжу менш нафтапрадуктаў, бюджэт, па дадзеных Інтэрфакса, не далічыўся 200 мільёнаў даляраў. Да таго ж Беларусь стала больш грошай марнаваць на расейскія рэсурсы і тавары. За студзень–красавік купілі рэсурсаў і тавараў у Расеі на два мільярды даляраў больш, чым прадалі.

– Гэта ўплывае на стабільнасць нашага рубля, – растлумачыў “КП в Беларуси” эканаміст беларускага даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык. – Нам трэба дзесьці браць валюту.

З валютай краіне можа дапамагчы крэдыт, які Беларусь просіць у Расеі. Гэта самы просты і хуткі спосаб атрымаць грошы. Паводле дадзеных расейскай газеты “Коммерсант”, цяпер гаворка ідзе нават не пра паўтара, а пра два мільярды даляраў доўгу.

– Чаму Беларусі можа спатрэбіцца больш грошай?

– Гэта танны крэдыт, пад даволі нізкія працэнты. Калі б вы прыйшлі ў банк за крэдытам у пяць мільёнаў, а вам бы прапанавалі яго пад вельмі нізкія працэнты, практычна бясплатна, вы б таксама папрасілі 50 мільёнаў? – прывёў прыклад Аляксандр Чубрык. – Нават калі грошы, якія Беларусь хоча ўзяць у Расеі, размясціць у замежных банках, то зарабіць краіна здолее больш, чым давядзецца вярнуць Расеі.

Зрэшты, расейцы дагэтуль не вырашылі, ці даваць беларусам у крэдыт такую буйную суму. Паводле дадзеных “Коммерсанта”, Беларусь зможа атрымаць грошы толькі для пакрыцця касавага разрыву бюджэту. Прасцей кажучы, калі ў беларускім бюджэце не стане грошай на запланаваныя выдаткі, на гэтую суму і дадуць крэдыт.

– У нашым бюджэце не бывае касавага разрыву ў два мільярды даляраў. Такая ўмова гаворыць пра тое, што расейцы не хочуць даваць Беларусі магчымасць зарабіць на іх крэдыце, а хочуць, каб яго выкарысталі толькі для аплаты расейскага газу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: