Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка перастае падабацца жаночаму электарату 14:41, 06/07/2007
Нядаўна ў Інтэрнэце было праведзенае незвычайнае апытанне з мэтай высветліць, хто з лідэраў краін СНД мае найбольшую сэксуальнасць. Галасаванне было праведзенае на сайце «Нового региона».
У спіс кандыдатур увайшлі як лідэры дзяржаў, афіцыйна ўключаных у склад СНД, так і прадстаўнікі непрызнаных рэспублік, пішуць «Новые Известия».
Такім чынам, у галасаванні лідыруе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, якога падтрымалі 30,72 % удзельнікаў апытання (1174 галасы). За кіраўніком Расеі стаіць кіраўнік непрызнанай рэспублікі Паўднёвая Асеція Эдуард Какойты (23,91 %, 914 галасоў). «Бронза» дасталася грузінскаму прэзідэнту Міхаілу Саакашвілі – 377 галасоў, або 9,86 %.
Ганаровае чацвёртае месца належыць Віктару Юшчанку – украінскі лідэр набраў 6,5 % (249 галасоў). Перад Аляксандрам Лукашэнкам (Беларусь) не выстаялі ледзь больш за 6 % удзельнікаў апытання (230 галасоў).
Далей ідуць Ігар Смірноў (непрызнаная Прыднястроўская рэспубліка, 4,29 %, або 164 галасы), Курманбек Бакіеў (Кыргызстан, 4,08 %, 156 галасоў), армянскі прэзідэнт Роберт Качаран (3,79 %, 145 галасоў) і Гурбангулы Бердымухамедаў (Туркменія, 3,61 %, 138 галасоў).
Менш за ўсіх набралі Ільхам Аліеў (Азербайджан), Сяргей Багапш (непрызнаная рэспубліка Абхазія), Уладзімір Варонін (Малдова), Іслам Карымаў (Узбекістан), Нурсултан Назарбаеў (Казахстан) і Эмамалі Рахмон (Таджыкістан).