Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея не дасць Лукашэнку больш грошай 15:15, 06/07/2007
Мінфін РФ у ліпені занясе ва ўрад прапановы па падаванні крэдыту Беларусі, паведаміў міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын журналістам у пятніцу. Па яго словах, прапаноў аб павелічэнні сумы крэдыту ад Беларусі не паступала, запытаная сума крэдыту складае $1,5 млрд. Нагадаем, што расейская газета “Коммерсант” паведаміла, што беларускія ўлады просяць у Расеі большы крэдыт, цяпер гаворка ідзе нават не пра паўтары, а пра два мільярды даляраў доўгу.
А.Кудрын паведаміў, што цяпер завяршыўся перыяд даследавання і аналізу прапановы Беларусі аб падаванні ёй крэдыту і працэс "уваходзіць у тэхнічную стадыю", паведамляе “Інтэрфакс”.
Міністр адзначыў, што далейшыя падзеі будуць залежыць ад вынікаў разгляду ўрадам дакладу Мінфіна. Пасля патрабуецца яшчэ паўтара-два месяцы на завяршэнне працэдуры падавання крэдыту. Міністр таксама сказаў, што пакуль не прынятае рашэнне, ці будзе крэдыт давацца асобнымі траншамі або адзіным траншам.