Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пікет у падтрымку рэзалюцыі АБСЕ па Беларусі 16:31, 06/07/2007
У Кіеве прадстаўнікі беларускіх і ўкраінскіх моладзевых арганізацый праводзяць пікет каля Вярхоўнай рады Украіны, дзе праходзіць сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, паведаміў сайт АГП.
Ініцыятыва акцыі належыць Беларускаму аб`яднанню маладых палітыкаў (БАМП). Яе падтрымалі сустаршыні Аб`яднаных дэмакратычных сілаў (АДС), якія таксама бяруць удзел у пікеце.
“Наша мэта – прыцягнуць увагу дэпутатаў больш як з 50 дзяржаў да сітуацыі ў Беларусі”, – паведаміў адзін з лідэраў БАМП Андрэй Дзянісевіч. У акцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі «Маладых дэмакратаў», «Маладога фронту», «Моладзі БНФ», «Маладой Грамады», а таксама ўкраінскія моладзевыя арганізацыі партыі «Рэформы і парадак», «Сабора», Блока Юліі Цімашэнкі, «Нашай Украіны».
На сесіі ПА АБСЕ, разглядаецца праект рэзалюцыі па Беларусі. У дакуменце, у прыватнасці, знаходзіцца заклік да беларускіх улад вызваліць палітвязняў, правесці належнае незалежнае расследаванне або перагляд спраў зніклых апанентаў рэжыму, а таксама занесці папраўкі ў Выбарчы кодэкс, забяспечыць свабоду СМІ і спыніць пераслед няўрадавых арганізацый.