Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Свабодны тэатр» паставіў п`есу пра беларускую сірату Віку Мароз
14:40, 06/07/2007

Увечары 5 ліпеня пад Менскам адбылася прэм`ера новага праекту "Свабоднага тэатра" "Легенды дзяцінства".

Прадстаўляючы праект, мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін назваў яго не спектаклем, а "адкрытай рэпетыцыяй". Калектыў прэзентаваў першую частку праекту, якая носіць назоў "Шрамы дзяцінства", з мэтай ацаніць рэакцыю гледачоў і адкарэктаваць далейшую працу, перадае БелаПАН.

М.Халезін адзначыў, што ў спектаклі, па сутнасці, няма ніякай выдумкі – гэта тыя гісторыі, якія адбыліся ў жыцці акцёраў. Рэжысёр спектакля – Уладзімір Шчэрбань.

Пачынаецца "адкрытая рэпетыцыя" гімнам Беларусі. Яго выконвае "настаўніца спеваў", якая заклікае гледачоў-вучняў "не гундосіць", паўтараць асобныя строфы, а потым нечакана выстаўляе практычна ўсёй зале "нездавальняюча". Сярод іншых дзіцячых успамінаў, расказаных удзельнікамі "Свабоднага тэатра", – шэраг гісторый: з дзіцячага саду, дзе дзяцей прымушалі стаяць галышом на халодным поле ўсю ціхую гадзіну; пра смяротную хваробу маці; пра ўзаемаадносіны з бацькам-"зэкам"; пра першае каханне, якое сканчаецца спробай суіцыду; пра смерць дзіцяці, які пакончыў з сабою пасля выкліку бацькоў да дырэктара школы. У фінале — гісторыя беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз: храналогія яе стасункаў з італьянскай сям`ёй, "гвалтоўнага выкрадання" і адпраўкі на радзіму.

Па словах М.Халезіна, пасля прэм`еры першай часткі праекту пачнецца праца над другой, у якой у ролі акцёраў выступяць гледачы з сваімі гісторыямі. У лістападзе гэтага года "Легенды дзяцінства" будуць прэзентаваныя на тэатральным фэсце ў Хельсінкі (Фінляндыя).


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Работа, ашан вакансии, разместить резюме
тамбов, кадровое агентство в тамбове, вакансия директора в тамбове
Удобное выставочное оборудование здесь!
Металлическая мебель, мебель металлическая стеллажи