Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



16 ліпеня гурт «Чырвоным па Белым» прэзэнтуе альбом «Крывавы Сакавік»
16:16, 09/07/2007

"Крывавы Сакавік" гэта 20 новых трэкаў, эфект гадавой працы гурта. Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі ў беларускім хіп-хоп`е, але й агульна ў беларускай музыцы.

Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай колькасьцю скрэчаў - DJ Spox`a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы. Колькасць удзельнікаў гурта павялічылася да чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).

Гурт "Чырвоным па Беламу", зьявіўся на сьвет напрыканцы 2004 году. Закладальнікам й ягоным лідарам зьяўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага альбома "Крывавы Сакавік" (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox. ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляецца амаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным
рэп-гуртом.

«Мы вырашылі прэзэнтаваць гэты альбом, 16 ліпеня, у дзень Салідарнасьці, бо гэты альбом прысьвечаны у тым ліку сакавіцкім падзеям 2006 году на плошчы Каліноўскага, і тым людзям што праявілі адвагу і салідарнасьць, не пабаяўшыся выйсьці на плошчу каб адстаяць свой выбар. Мы салідарны з тымі хто застаецца і змагаецца на Радзіме. Гэты альбом для Вас», -- адзначыў кіраўнік лэйбла VoliaMusic, Puper.

16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі) пройдзе сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом “Чырвоным па Белым”, з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік". Пытаньні, аўтографы, фота. Можна будзе набыць новы альбом. Уваход вольны!

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: