Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ні дня без змовы
19:42, 09/07/2007, Уладзімір Халіп

Тутэйшая Феміда здзяйсняе свой чарговы подзвіг. Узбуджана крымінальная справа. Гэтым разам – у Салігорску. Абвінавачванне будзе прад’яўлена проста жахлівае – удзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пачуўшы гэта мімаволі перабіраеш магчымыя варыянты. Няўжо Хесбала? Хамас? Ці нават Алькаеда?..

Усё міма. Тут ніякая логіка не дапаможа.

Крамольная арганізацая, за ўдзел у якой чалавека можа чакаць пакаранне, - гэта “Малады фронт”. А перад высокім судом павінен з’явіцца Іван Шыла.

Крымінальная справа – не жарты. Колькі сіл і сродкаў патрэбна, каб яе падрыхтаваць, давесці да суда. І на каго ж абрынулася ўся моц правасуддзя?

Так, ёсць, існуе гэты незарэгіставаны “Малады фронт”. Хто не бачыў тых маладафронтаўцаў на дэманстрацыях, у пікетах, на самых розных акцыях пратэсту? Выхаваныя. Адукаваныя. Ды яны, нават выпадкова, паперку на асфальт не кінуць. І каму, як не ўладзе нашай, пра тое ведаць. А калі так, з якой нагоды гэты вэрхал?

Незарэгістраваныя? Дык зарэгіструйце. Ёсць пытанні? Сядзьце за стол перамоваў, знайдзіце паразуменне. А міліцыя няхай займаецца тым, чым павінна яна займацца – сапраўдным крыміналам, ад якога ўжо калоціць гэтую ўзорную краіну. Гэта ж які сорам, магутнае войска розных там амапаў ды спецназаў, ад аднаго выгляду якіх тынкоўка асыпаецца, больш за дзесяць гадоў палявала на нейкіх там бандзюкоў у Гомелі і ўсё ніяк не магло іх выкрыць. Апошні хлопчык на вуліцы бандзюкоў тых ведаў паіменна. І толькі для для міліцыянтаў было гэта вялікай таямніцай.

У Жлобіне нейкая шпана адчула такую ўседазволенасць, што паспрабавала нават апанаваць гонар нашай прамысловасці – тамтэйшы маталургічны камбінат.

І пры гэткім раскладзе рыцарам парадку трэба яшчэ бегаць за хлопчыкамі і дзяўчынкамі, каб яны, крый Божа, не крыкнулі дзе -небудзь: “Жыве Беларусь!”

Бясконца доўжыцца гэта недарэчнае паляванне. Неўтаймаваныя нашчадкі нашага жалезнага зямляка не могуць супакоіцца. У канцы саракавых выкрылі яны страшэнную антысавецкую змову. І хто б мог падумаць – у педагагічных вучэльнях! Семнаццацігадовыя ворагі народа патрабавалі, каб выкладанне ў іх – уявіце толькі! – вялося на беларускай мове. Змоўшчыкаў тых, вядома ж, асудзілі. Каго на дваццаць пяць гадоў, каго на дзесяць (ведалі і не данеслі), а каго і да вышэйшай меры.

У шасцідзесятыя, калі ўжо віравала славутая хрушчоўская адліга, зноў слаўныя чэкісты выкрылі ў мінскіх ВНУ змову студэнтаў-антысаветчыкаў. Часы былі ўжо не тыя, да суда справу не даводзілі. Проста павыганялі ўсіх з інстытутаў, з кансерваторыі, з універсітэта. І было за што: у час ператрусу ў інтэрнатах знайшлі ў ліку іншай крамолы надрукаванае на папяроснай паперы, зачытанае дашчэнту “Сабачае сэрца” махровага белагвардзейца Міхаіла Булгакава.

А ў сямідзесятыя – яшчэ больш жахлівая змова. І дзе – у Акадэміі навук! На гэты раз – беларускія нацыяналісты.

Так вось і крочым – ад змовы да змовы. Бедная краіна! І як ёй жыць, калі куды ні кінь – пагроза. І дарэмна грамадства спадзяецца на нейкія перамены. Дарэмна АБСЕ ў чарговы раз заклікае ўладу не выкарыстоўваць турэмнае зняволенне па палітычных матывах. Як ім, гэтым наіўным еўрапейцам, патлумачыць, што не можа краіна збочыць з аднойчы і назаўсёды абранага шляху? Інерцыя не дазваляе. Ды яшчэ гэтыя вечныя пагрозы. А галоўная з іх – 250 тысяч малайцоў у сілавых структурах. Яны ж не могуць ціхенька сядзець у габінетах. Яны павінны працаваць. І кожны дзень прадстаўляць вышэйшай уладзе неабвержныя доказы неабходнасці свайго існавання.

Вось яны і прадстаўляюць тыя доказы. Гэтым разам – Іван Шыла. Ды што там “Малады фронт”! Хутка і за пеннсіянераў возьмуцца. Гэта ж колькі там незадаволеных. Глядзіш, і наспее змова.

…Ігуменскім шляхам ішла калона. Большасць у ёй - маладафронтаўцы. Ішлі па тых месцах, дзе ў сорак першым энкавэдысты расстралялі тысячы і тысячы палітзняволеных. Наляцела навальніца. Грымнуў гром. Але ніхто не збочыў з таго шляху. Потым стялі перад крыжом пакуты. Святар чытаў малітву. Дзяўчынка гадоў пятнаццаці трымала бел-чырвона-белы сцяг. Дождж мацнеў. І нехта перадаў ёй парасон. Яна адмовілася – была надта заклапочана тым, як пад гэтым ліўнем так разгарнуць той сцяг, каб ён бачны быў з дарогі.

Супраць каго ваюеце, панове?

hhhhh


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: