Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць сына лідэра БНФ узбуджаная адміністрацыйная справа 12:10, 10/07/2007
У дачыненні актывіста партыі БНФ Франака Вячоркі узбуджаная справа аб адміністрацыйнай адказнасці.
Як паведаміла прэс-служба партыі, 9 ліпеня Вечорка быў выкліканы ў аддзел Адміністрацыі Савецкага раёна Менска, дзе ў дачыненні яго складзены пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці.
Як адзначана ў пратаколе, “Вечорка знаходзячыся ў Гародні 9 чэрвеня гэтага года каля 12 гадзін раніцы на вуліцы Савецкай, разляпляў налепкі ў непрадугледжаных для гэтага месцах”.
Актывіст партыі БНФ абвінавачваецца ў парушэнні правіл падтрымання парадку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, завошта, згодна з артыкулам 21.14 КаАП прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.