Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Дэпутаты» бяруцца за беларускую мову 10:29, 10/07/2007
“Дэпутаты” ў міжсесіённы перыяд працягнуць працу над праектам новай рэдакцыі правіл беларускай арфаграфіі. Гэты дакумент абмяркуе Пастаянная камісія “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу на паседжанні 12 ліпеня.
Наяўныя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі былі выдадзеныя ў 1959 годзе і з тых часоў не змяняліся. Новая іх рэдакцыя заканадаўча замацуе ўсе змены, якія адбыліся ў мове. Напрыклад, знік шэраг слоў разам з самімі паняццямі, якія яны пазначалі. Аднак дагэтуль у якасці прыкладаў выкарыстоўваюцца такія словы, як "паравозавагонарамонтны", "селькор". Яны будуць прыбраныя з правіл.
Распрацаваныя новаўвядзенні не носяць канцэптуальнага характару, а прадугледжваюць толькі некаторую карэкціроўку. Прапаноўваецца канфіскаваць значную колькасць наяўных выключэнняў. Плануецца пашырыць прынцып "акання" ў запазычаных словах, занесці змены ў напісанне складанаскарочаных слоў ("прафкам" замест "прафком", "Цэнтрвыбаркам" замест "Цэнтрвыбарком" і іншыя), выключыць з дакумента раздзелы і палажэнні, якія не тычацца правапісу, абнавіць ілюстрацыі.