Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка разлічвае на дыялог з Францыяй 14:27, 10/07/2007
Аляксандр Лукашэнка разлічвае на развіццё стасункаў з Францыяй, у прыватнасці, у энергетычнай сферы, нягледзячы на цяперашні ўзровень стасункаў краіны з Еўрапейскім Звязам. Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў у аўторак у Менску ў інтэрв`ю французскай газеце "Монд".
"Хацелася б, каб новае французскае кіраўніцтва, вывучыўшы сітуацыю, вывучыўшы тое, што адбываецца ў стасунках паміж Беларуссю і Еўразвязам, Беларуссю і Францыяй, зрабіла з гэтага адпаведныя высновы. Мы будзем прывітаць, калі новае кіраўніцтва Францыі зверне на гэта ўвагу, і мы будзем сапраўды весці сур`ёзны, салідны дыялог, як гэта было прыкладна 7–10 гадоў таму", – заявіў А.Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што планаванае размяшчэнне ў Чэхіі і Польшчы элементаў амерыканскай ПРА пагражае больш самой Еўропе, а не Беларусі.
"У дадзенай сітуацыі пашырэнне НАТА, размяшчэнне ПРА на тэрыторыі Польшчы і Чэхіі – гэта пытанні бяспекі Еўропы", – заявіў А.Лукашэнка.
"Яшчэ цяжка сказаць: гэта пытанні бяспекі больш каго – нас ці Еўропы. Думаю, што вас (Еўропы – ІФ)", – адзначыў беларускі кіраўнік.