Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дарафеева ў Віцебску жыве ў рэзідэнцыі Лукашэнкі 11:05, 10/07/2007
Галоўная інтрыга фэсту “Славянскі базар” у дзень рассялення артыстаў – каму якія апартаменты прыгатавалі. Беларуская поп-дзіва Ірына Дарафеева распавяла “КП в Беларуси”, што спынілася сёлета ў рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі Крупеніна непадалёк ад Віцебска.
– Вы б бачылі, якая там прырода! – усміхалася Дарафеева.
Бачыць не бачылі, але ўявіць можам. Летась у захапленні ад гэтага месца засталіся Надзея Бабкіна і Алег Газманаў.
Практычна ўсе расейскія зоркі сёлета атрымалі размеркаванне ў гатэль “Лучоса”. Адной з першых сюды заехала галоўная зорка фэсту – францужанка Патрысія Каас.