Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыянт адмовіўся забіраць грошы ў апазіцыянера
15:36, 10/07/2007

10 ліпеня падчас судовага разгляду пацярпелы па справе Кастуся Лукашова, супрацоўнік міліцыі Анатоль Сушчэня, адмовіўся ад сваіх матэрыяльных прэтэнзій да Лукашова. Пра гэта БелаПАН паведаміў брат К.Лукашова палітык Вячаслаў Сіўчык. Па яго словах, пра гэта А.Сушчэня заявіў 10 ліпеня падчас судовага паседжання.

Нагадаем, К.Лукашоў быў затрыманы 19 снежня 2006 года. Яму інкрымінавалі наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка 2006 года, калі ён забіраў свайго брата Вячаслава Сіўчыка з аддзялення хірургіі 3-га клінічнага шпіталя Менска. У той дзень невядомыя людзі спрабавалі затрымаць В.Сіўчыка нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата ў палітыка атрымалася ўцячы.

20 лютага 2007 года К.Лукашоў быў прызнаны судом Ленінскага раёна сталіцы вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў). Яго прысудзілі да двух гадоў умоўнага зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Суд таксама пастанавіў спагнаць з К.Лукашова 1 млн. рублёў на карысць пацярпелага міліцыянта Анатоля Сушчэні у якасці пакрыцця маральнай і фізічнай шкоды. Аднак 3 красавіка калегія Менскага гарадскога суду адмяніла гэтае рашэнне суду ў сувязі з скаргай адваката. Абарона лічыць, што ў дзеяннях Лукашова адсутнічае склад злачынства. Справа была накіраваная на паўторны разгляд.

10 ліпеня суд Ленінскага раёна Менска заслухаў паказанні сведак, якія не з`явіліся ўчора. Таксама выступілі пракурор і адвакат. "Пракурор прасіў суд пакінуць у сіле папярэдняе рашэнне суду – два гады ўмоўна, пры гэтым лічачы, што няма ніякіх падстаў не давяраць пацярпеламу А.Сушчэні. Адвакат Лукашова Валянціна Шыханцова на падставе сведкавых паказанняў, наадварот, лічыць, што ў дзеяннях К.Лукашова няма складу злачынства або правапарушэння, і на гэтай падставе просіць яго цалкам апраўдаць", – паведаміў В.Сіўчык.

Рашэнне суду будзе вынесенае 11 ліпеня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: