Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзенцы выйшлі на вуліцы з партрэтамі чыноўнікаў (Фота) 15:56, 10/07/2007
У Горадні адбыўся флэш-моб супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы, якую праводзяць улады. Акцыя адбылася на пешаходнай вул.Савецкай, пакрыцьцё якой гэтымі днямі замяняюць.
Чацьвёра маладзёнаў трымалі аркушы паперы са словамі "Вярніце нашу гісторыю".
Двое ўдзельнікаў акцыі капалі пясок дзіцячымі шуфлікамі, яны мелі прымацаваныя да галавы партрэты старшыні гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі і кіраўніка аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі, паведамляе «Радыё Свабода».