Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Не рэгіструюць, але судзяць
14:23, 10/07/2007

Упраўленне юстыцыі Менгарвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі менскай гарадской грамадскай арганізацыі "Малады Фронт". Пра гэта 10 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў адзін з заснавальнікаў гэтага грамадскага аб`яднання Барыс Гарэцкі. Цяпер абвінавачванні ў парушэнні артыкула 193 Крымінальнага кодэкса (“дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”) прад`яўленыя двум актывістам “Маладога Фронту” – Яраславу Грышчэні і Івану Шыле. Лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму таксама за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Гэта ўжо другая адмова ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама. Нагадаем, раней упраўленне юстыцыі Менгарвыканкама адмовіла маладым людзям у рэгістрацыі грамадскага аб`яднання, спаслаўшыся на неадпаведнасці ў статуце грамадскага аб`яднання. Паводле статуту, вышэйшым кіруючым органам з`яўляецца цэнтральны савет, а дакументы ва ўпраўленні юстыцыі былі пададзеныя ад імя ўстаноўчага з`езду.

"Мы выправілі ўсе недахопы, на якія звярнула нашу увагу ўпраўленне юстыцыі. Тым не менш, сёння нам паведамілі, што ў рэгістрацыі арганізацыі нам адмоўленае. Сёння–заўтра мы атрымаем пісьмовую адмову ў рэгістрацыі і адразу ж абскардзім гэтае рашэнне ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама ў судзе", – заявіў Б.Гарэцкі.

Як лічыць моладзевы актывіст, дзеянні ўпраўлення юстыцыі не маюць нічога агульнага з законам. "Мы так лічым таму, што ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкама, у выпадку выяўлення якіх-небудзь іншых неадпаведнасцяў, павінна было папярэдзіць нас у першай адмове ў рэгістрацыі арганізацыі. Яно, мабыць, гэтага не зрабіла", – сказаў Б.Гарэцкі.

Па яго словах, судовы працэс, калі ён будзе пачаты, стане "абсалютна выйгрышным" з боку арганізацыі, якая ствараецца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: