Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падзенне рубля непазбежнае?
12:43, 10/07/2007

Зніжэнне курсу беларускага рубля можа станоўча паўплываць на эканоміку, лічаць спецыялісты. Толькі ўлады, відаць, пакуль не бачаць ніякай карысці ад паніжэння курсу нацыянальнай валюты. Пра гэта сведчыць стабільнасць долара ў адносінах да беларускага рубля, якая трымаецца ўжо некалькі год.

Адмоўнае сальда (то бок розніца паміж экспартам і імпартам) у краіне расце. А ўлады ніяк не могуць паўплываць на сітуацыю, таму што самі загналі сябе ў кут стабільнасці валюты.

Што ж добрага можа прынесці зніжэнне курсу рубля, альбо дэвальвацыя? На гэтае пытаньне “Еўрапейскага радыё” адказвае эканаміст Аляксандр Чубрык:

“Дэвальвацыя магла б быць пазітыўнай у тым сэнсе, што ў нас зараз надта вялікі імпарт у параўнанні з экспартам, даволі вялікі дэфіцыт. І калі б імпарт стаў больш дарагім у параўнанні з заробкамі ў беларускіх рублях, то насельніцтва пачало б купляць менш імпартнай прадукцыі, зменшыўся б дэфіцыт у знешнім гандлі. Такім чынам, адбылася б пэўная стабілізацыя”.

З той жа нагоды, да прыкладу, еўрапейцы стрымалі рост еўра. Еўрапейскія тавары станавіліся ўсё больш і больш дарагімі ў параўнанні з амерыканскімі. Выйсце знайшлося ў дэвальвацыі.

У Беларусі большасць прадпрыемстваў працуе за кошт імпарту. То бок, каб сабраць машыну, трэба прывезці з-за мяжы некаторыя запчасткі, скарыстаць замежную энергію. Такім чынам, на дэвальвацыі такое прадпрыемства як экспарцёр можа зарабіць 20 долараў, а як імпарцёр — згубіць 15. Аднак, кажа эканаміст Леанід Злотнікаў, дзе-нідзе дэвальвацыя можа быць карыснай: “Для асобных прадпремстваў можа быць і асобны эфект, калі яны ствараюць нешта са сваёй сыравіны. Напрыклад, мэблю ці будаўнічыя матэрыялы”.

Таму, па словах былога старшыні Нацбанку Беларусі Станіслава Багданкевіча, зніжэнне курса рубля можа прынесці карысць толькі пры ўмове рыначнай эканомікі, адкрытай для замежных інвестыцыяў, якой, на думку спецыяліста, у нас сёння няма. “Дэвальвацыя заўсёды карысная для прадпрыемстваў, якія працуюць на экспарт і маюць маленькі ўзровень рэнтабельнасці. Прадаючы тую ж колькасць тэкстылю, можна атрымаць большы прыбытак у нацыянальнай валюце. Асобныя прадпрыемствы могуць пакрыць выдаткі. І ў іх застаецца прыбытак для матэрыяльнага заахвочвання работнікаў”, - кажа Станіслаў Багданкевіч.

Хаця ў той жа час дэвальвацыя можа прынесці шкоду банкаўскай сістэме. Калі Нацбанк панізіць курс беларускага рубля, долар пачне расці, і трымаць уклады ў нацыянальнай валюце стане нявыгадна. Таму насельніцтва пачне забіраць з банкаў дэпазіты ў рублях.

Можна, канечне, павялічыць працэнтныя стаўкі. Але тады падаражаюць крэдыты. Гэта не Еўропа, дзе давер да мясцовых грошай вялікі і людзі не думаюць, у якой валюце трымаць уклады.

Аднак ёсць яшчэ адна прычына, з-за якой улады баяцца зніжэння курса рубля. Пра гэта "Еўрапейскаму радыё" расказаў Аляксандр Чубрык: “У нас жа ёсць план ураду па заробках. Давесці заробкі да 500-540 долараў да 2010 года. Гэта, можна сказаць, перадвыбарная платформа Лукашэнкі. Такім чынам, з гэтага пункту гледжання дэвальвацыя таксама шкодзіць”.

Відавочна, улады жадаюць захаваць стабільнасць не толькі ў валюце.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: