Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арганізатараў канцэрта бардаўскай музыкі 23 чэрвеня, дзе адбыўся выступ цэлага шэрагу знакамітых бардаў – Андрэя Мельнікава, Змітра Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі, Змітра Вінаградава і пачаткоўца Яўгена Валошына, выклікалі ў абласную інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.
Па версіі падаткавікоў нехта з гледачоў канцэрта нібыта бачыў на месцы нейкую скрынку, у якую паклаў пяць тысячаў беларускіх рублёў, а вось чэк гэтаму чалавеку не выдалі. Нібыта той абурыўся і напісаў заяву ў падатковую інспекцыю. Прычым такіх заяваў, па словах падаткавікоў, паступіла ажно тры, перадае “Радыё Рацыя”.
Арганізатары імпрэзы Ларыса Шчыракова і Зміцер Жалезнічэнка далі свае тлумачэнні. У панядзелак, 9 ліпеня, іх зноў выклікалі ў падатковую інспекцыю. Спадар Леўшуноў, кіраўнік аддзела аператыўна-рэйдавай службы, перадаў ім копіі акту праверкі. Шчыракову і Жалезнічэнку абвінавачваюць у парушэнні Адміністратыўнага кодэксу, то бок у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Матэрыялы перададзены ў суд. Арганізатарам бардаўскай імпрэзы пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.