Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Скандал у Гародні: забаронена выстава Напалеона Орды
17:11, 10/07/2007

Паводле вынікаў пленэра “Шляхамі Напалеона Орды”, які прайшоў цягам мінулага тыдня, у Гродзенскай гарадской выставачнай зале сёння мелася адкрыцца выстава. Але давялося шукаць іншае месца. Гэта было планавае мерапрыемства, зацверджанае аддзелам культуры Гродзенскага гарвыканкаму яшчэ паўгады таму. Аднак, па ўсім, паўсталі ідэалагічныя праблемы.

Пленэр “Шляхамі Напалеона Орды” быў прысвечаны 15-годдзю дзейнасці Таварыства польскіх мастакоў, якое цяпер функцыянуе пад крылом непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс, паведамляе
“Радыё Рацыя”.

Верагодны выступ Анжалікі Борыс у гарадской выставачнай зале, якая належыць гарвыканкаму, мог бы скончыцца скандалам. Прынамсі, як паведаміла дырэктарка залы Ірына Сільвановіч, у гарвыканкаме ёй паведамілі, што за ўсё, што адбываецца ў выставачнай зале, яна нясе персанальную адказнасць.

У выніку выстава паводле пленэру адкрылася ў памяшканні абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня Таварыства польскіх мастакоў Станіслаў Кічка лічыць, што гэта найлепшае высьце з дадзенай сітуацыі.

А ў Гродзенскай гарадской выставачнай зале вырашылі зладзіць экспазіцыю пастэляў маскоўскага мастака Валерыя Рубаненкі, якая мелася адкрыцца праз два тыдні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: