Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тоні Блэр дэбютуе ў якасці блізкаўсходняга пасрэдніка
10:22, 10/07/2007

Спецпрадстаўнікі блізкаўсходняга "квартэта" сустрэнуцца ў аўторак з былым прэм`ерам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам, прызначаным на пасаду спецыяльнага прадстаўніка "чацвёркі" пасярэднікаў, і абмяркуюць праблематыку рэгіёна, паведаміў спецпрадстаўнік кіраўніка МЗС РФ па блізкаўсходнім урэгуляванні Сяргей Якаўлеў.

"У аўторак у Лондане з раніцы пройдуць перамовы ў фармаце спецпрадстаўнікоў, а пасля прызначаная сустрэча з Блэрам",– заявіў напярэдадні Якаўлеў "Інтэрфаксу".

Па яго словах, падчас сустрэчы з былым прэм`ерам Вялікабрытаніі плануецца абмеркаваць праблематыку блізкаўсходняга ўрэгулявання. Якаўлеў дадаў, што падчас перамоваў спецпрадстаўнікоў "квартэта" ў Лондане будзе абмяркоўвацца наяўная сітуацыя ў рэгіёне і планы "чацвёркі" на будучыню.

Папярэдняя сустрэча спецпрадстаўнікоў блізкаўсходняга "квартэта", у які ўваходзяць РФ, ЗША, ЕЗ і ААН, адбылася ў канцы чэрвеня ў Іерусаліме.

Пра папаўненне фармату "чацвёркі" блізкаўсходніх пасярэднікаў важкай палітычнай фігурай стала вядома ў канцы чэрвеня: менавіта тады было абвешчанае пра прызначэнне былога прэм`ера Вялікабрытаніі спецыяльным прадстаўніком "квартэта", нагадвае "Інтэрфакс". Як паведаміла тады прадстаўніца ААН Мішэль Монта, на новай пасадзе Блэр будзе, у прыватнасці, займацца пытаннямі аказання міжнароднай дапамогі Палесцінскай аўтаноміі, "цесна супрацоўнічаючы з краінамі-донарамі і каардынуючымі арганізацыямі".

Сама Палесцінская аўтаномія ў апошнія тыдні апынулася фактычна расколатай на два лагеры: пасля ўзброеных сутыкненняў актывісты руху "Хамас" выгналі з сектара Газу прыхільнікаў партыі "Фатх". Пад кантролем апошніх засталіся палесцінскія тэрыторыі ў раёне заходняга берагу ракі Іардан.

Услед за гэтым кіраўнік Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуд Аббас сфармаваў новы ўрад, ужо без прадстаўнікоў "Хамаса", якіх кіраўнік ПНА пасля падзей у Газе ўпершыню назваў тэрарыстамі. Пра падтрымку новага кабінета міністраў палесцінскіх тэрыторый тут жа заявілі ЗША, ЕЗ і Ізраіль.

У Маскве таксама прывіталі фармаванне новага ўрада і выказалі надзею, што ён зробіць усё магчымае і неабходнае для спынення міжпалесцінскага супрацьстаяння.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: