Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі бензін у 39,5 разоў даражэйшы, чым у Туркменістане 13:59, 10/07/2007
У апублікаваным даследаванні нямецкага Таварыства па тэхнічным супрацоўніцтве GTZ прыводзяцца цэны на бензін вышэйшай якасці (Super Gazoline) у 170 дзяржавах на канец мінулага года.
У Беларусі, паводле дадзеных даследавання, бензін каштуе 79 цэнтаў. У нашых суседзяў аўтамабільнае паліва таннейшае толькі ў Расеі (77 цэнтаў), ва Украіне бензін каштуе 81, у Літве 108, у Польшчы 130 цэнтаў.
Па выніках параўнання высветлілася, што самы танны бензін прадаецца ў Туркменістане – тут ён каштуе 2 цэнты. У групу краін з танным бензінам уваходзяць таксама Венесуэла (тры цэнты за літр), Іран (9 цэнтаў), Лівія (13 цэнтаў) і Саудаўская Аравія (16 цэнтаў за літр).
Як адзначаюць даследнікі, гэткія нізкія цэны на паліва ў гэтых краінах абумоўленыя датацыямі з боку ўрада. Напрыклад, у Іране дзяржава датуе 38 адсоткаў кошту літра паліва, у Венесуэле – 28%, у Саудаўскай Аравіі – 10%.
У большасці ж краін бензін, насупраць, абкладаецца дадатковымі падаткамі. У ЗША падатак дадае да цэнаў на бензін тры адсоткі, у Нямеччыне – пяць, у Вялікабрытаніі – шэсць, у Расеі – восем адсоткаў, а ў Японіі – 15 адсоткаў.
Самы дарагі бензін прадаецца ў Ісландыі (186 цэнтаў за літр), у Турэччыне (188 цэнтаў) і ў афрыканскай краіне Эрытрэя – 190 цэнтаў за літр.