Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барацьба з карупцыяй усімі сродкамі 12:10, 11/07/2007
Дзяржаўны камітэт памежных войскаў Беларусі робіць шэраг крокаў для барацьбы з карупцыяй сярод памежнікаў, заявіў у інтэрв`ю газеце “Советская Белоруссия” ў сераду старшыня Дзяржкампамежвойскаў палкоўнік Ігар Рачкоўскі.
"Няма такой сферы, дзе карупцыйныя праявы былі б немагчымыя. Пытанне толькі ў тым, наколькі моцны, калі можна так сказаць, імунітэт да гэтага зла", - сказаў ён, як паведамляе БелаПАН.
"Мы працуем над рэцэптам "проціяддзя". Наладжаная зваротная сувязь з грамадскасцю праз "тэлефон даверу" службы ўласнай бяспекі. Перыядычна праводзіцца ратацыя кантралёрскага складу. У пунктах пропуску ўсталяваныя прыборы фота- і відэафіксацыі. Такім чынам, ёсць магчымасць увесь час кантраляваць працэс", – распавёў І.Рачкоўскі.
Ён дадаў, што пры прыёме на службу ў памежныя войскі прэтэндэнты праходзяць абавязковае псіхалагічнае тэставанне.