Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Баранавіцкі прадпрымальнік Віктар Мязяк атрымаў прадпрымальніцкае пасведчанне па-беларуску. Гэта першы выпадак, калі падобны дакумент выдаецца на роднай мове. Як адзначыў сам прадпрымальнік, гэта адняло нямала часу і высілкаў.
У Баранавіцкім гарвыканкаме беларускамоўных бланкаў не знайшлося. У Мінюсце высветлілася, што такія бланкі строгай справаздачнасці і друкуюцца ў дзяржзнаку, і па-беларуску такіх папер пакуль не існуе, паведаміла “Еўрарадыё”.
Тады прадпрымальніку прапанавалі альтэрнатыўны варыянт. На рускамоўным бланку “Свидетельство” надрукавалі тэкст па-беларуску. Такім чынам з’явілася першае беларускамоўнае прадпрымальніцкае пасведчанне.
Па звестках Хартыі’97 гэта ня першы выпадак перамогі Віктара Мязяка ў змаганьні за правы беларускамоўных. Некалькі месяцаў таму Віктар дамогся атрыманьня першага ў Баранавічах беларускамоўнага пасьведчаньня кіроўцы.