Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Намётавыя мястэчкі пужаюць дагэтуль
10:25, 11/07/2007

Галоўны ідэолаг Валожыншчыны загадвае спыніць адпачынак, арганізаваны евангельскімі веруючымі, і прадаставіць спіс усіх хто ўдзельнічае ў мерапрыемстве. Юрысты лічаць гэтыя патрабаванні беспадстаўнымі і незаконнымі. Арганізатарам адпачынку з`яўляецца абшчына Рэлігійнага Аб`яднання Хрысціянаў Поўнага Евангелля "Царква Ісуса Хрыста" г. Мінска.

Як паведамляецца ў распаўсюджаным Хрысціянскім праваабарончым Домам прэс-рэлізе, 10 ліпеня начальнік ідэалагічнага аддзела Валожынскага райвыканкаму Алег Бобрык запатрабаваў ад арганізатарў спыніць дазволены ўладамі адпачынак ў намётавым лагеры пад Мінскам. Таксама ідэолаг патрабуе прадаставіць поўны спіс удзельнікаў лагеру.

"Такі адпачынак – цэлымі сем`ямі, на прыродзе, - з`яўляецца традыцыйным для нашых цэркваў, - гаворыць Барыс Чарнаглаз, пастар мінскай "Царквы Ісуса Хрыста". – У месцы, дзе праходзіць адпачынак, заўсёды цудоўная атмасфера, добрая арганізацыя і ёсць усё неабходнае для людзей. Патрабаванні з`ехаць, – я лічу іх незаконнымі. Мы маем дазвол на гэтае мерапрыемства, а ўлады ціснуць на нас, і зноў спрабуюць пазбавіць нас права збірацца разам. Нават тут, у лесе мы не маем спакою!"

6 ліпеня месца адпачынку наведалі шэсць прадстаўнікоў улады. Сярод іх былі начальнік ідэалагічнага аддзелу Валожынскага райвыканкаму Бобрык А. А., супрацоўнікі выканкаму, а таксама 2 чалавекі, якія адмовіліся прадставіцца і паказаць дакументы. Падчас свайго візіта чыноўнікі і невядомыя агледзелі месца адпачынку, а таксама апыталі некаторых дзяцей без дазволу іхніх бацькоў.

10 ліпеня Бобрык ізноў наведаў месца адпачынку і загадаў спыніць мерапрыемства. Аднак веруючыя адмовіліся, заявіўшы, што патрабаванне беспадстаўнае. Вечарам А. Бобрык прыехаў яшчэ раз і перадаў арганізатарам лагеру дакумент, у якім патрабаванне выкладзенае у пісьмовай форме. Юрысты лічаць што гэты дакумент не мае юрыдычнай сілы. "Прадстаўлены А. Бобрыкам ліст нельга нават кваліфікаваць як афіцыйны дакумент, - гаворыць юрыст Дзіна Шаўцова. Ён не адпавядае патрабаваннем дзеючага заканадаўства і стандартам справаводства. Аналізуючы сітуацыю, прыходзіш да высновы, што дзяржорганы неправільна прымяняюць дзеючае заканадаўства, а з гэтага вынікае, што іх патрабаванне "забяспечыць выезд сябраў абшчыны з намётавага лагеру па месцу жыхарства" з`яўляецца беспадстаўным і незаконным."

Веруючыя мінскай рэлігійнай абшчыны "Царква Ісуса Хрыста" ладзяць супольны адпачынак адзінаццаты год запар, і да гэтага часу ніякіх праблемаў з атрыманнем дазволу яны не мелі. Адпачынак адбываецца каля мястэчка Ракаў пад Мінскам. Мерапрыемства праходзіць ў тры змены з 30 чэрвеня па 15 ліпеня. У кожнай змене прымаюць удзел ад 150 да 200 чалавек. 11 ліпеня мае рапачацца музычны фестываль, на які збяруцца музыканты і выканаўцы хрысціянскай музыкі з усёй Беларусі. Аднак яго правядзенне зараз апынулася пад пагрозай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: