Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гісторычую спадчыну на сьметнік?
16:56, 11/07/2007

У сённяшнім нумары напаўдзяржаўнай газеты “Вечерний Гродно” напісана наступнае: “А вот старинных бордюров с клеймом Гродненского магистрата в историческом центре мы уже не увидим. Они переданы по описи для повторного использования и в качестве «бэушного» материала в жилые микрорайоны”.

Інфармацыя атрымана ад Аляксандр Архіпава, начальніка аддзела ЖКГ і добраўпарадкавання адміністрацыі Ленінскага раёна Гародні, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Гродзенскі філіял руху “За свабоду” звярнуўся да яго па каментарый. Аляксандр Архіпаў паведаміў, што на сённяшні момант пліты з кляймом “MAGISTRAT MIASTA GRODNO” знаходзяцца на базе “Рэмаўтадор”. Спадар Архіпаў адзначыў, што рашэнне не вяртаць унікальныя пліты прынятае таму, што “пліты не ўяўляюць гістарычнай вартасці і яны паколатыя”.

Будаўнікі, якія вядуць рэмонтныя работы на вуліцы Савецкай, дзе да нядаўняга часу ляжалі старадаўнія пліты, выкарчоўвалі іх экскаватарамі (відавочна, гэта і ёсць прычына іх “паколатасці”). Гэта зафіксавана фота- і відэаздымкай. Акрамя таго, навукоўцаў і грамадскасць гораду, якія цікавіліся лёсам плітаў, будаўнікі і ўлады запэўнівалі, што пліты ў той ці іншай форе будуць вернутыя на месца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: